Сума падраду складае 695 мільёнаў грыўняў — каля 25 мільёнаў даляраў.
Па выніках тэндэра, Служба аўтамабільных дарог Кіеўскай вобласьці замовіла «Будаўніча-мантажнаму трэсту № 8» зь Беларусі паточны рамонт аўтадарогі М-05 Кіеў-Адэса.
Паводле ўмоваў, трасу трэба адрамантаваць да канца 2020 года, - паведамляюць украінскія выданьні.
Трэст № 8 уваходзіць у беларускі дзяржаўны холдынг «Белаўтадор». Паведамляецца, што зь ліпеня 2017 году прадпрыемствы холдынгу выйгралі ва Ўкраіне тэндэраў на 1,33 мільярдаў грыўняў. Апошні тэндэр самы вялікі.