Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНДР пасьля перамоваў з Паўднёвай Карэяй паабяцала спыніць ядзерны рэактар у Ёнбэне


Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ян (зьлева) і прэзыдэнт КНДР Кім Чэн Ын
Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ян (зьлева) і прэзыдэнт КНДР Кім Чэн Ын

Лідэры Паўночнай і Паўднёвай Карэі па выніках другога дня саміту ў Пхэньяне падпісалі сумесную заяву. У ёй гаворыцца, у прыватнасьці, пра згоду КНДР закрыць ракетны палігон «Тонхчан» і спыніць працу ядзернага рэактара ў Ёнбэне, паведамляе CNN.

Паўночная Карэя пагадзілася «назаўсёды» зьнішчыць свае ключавыя ракетныя аб’екты ў прысутнасьці замежных экспэртаў і гатовая закрыць свой галоўны ядзерны комплекс, калі ЗША распачнуць дзеяньні ў адказ.

Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ян заявіў па выніках перамоваў, што на Карэйскім паўвостраве «пачалася эра без вайны».

Бакі таксама дамовіліся аднавіць да канца году чыгуначныя зносіны паміж краінамі.

Мун Чжэ Ян заявіў, што на перамовах былі ўзгодненыя «канкрэтныя крокі» ў пытаньні дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава.

Прэзыдэнт КНДР Кім Чэн Ын паведаміў аб плянах наведаць сёлета Сэул. Ніводзін паўночнакарэйскі лідэр у сталіцу Паўднёвай Карэі ніколі не прыяжджаў.

У жніўні 2018 году Рада Бясьпекі ААН апублікавала даклад пра тое, што КНДР не спыніла распрацоўкі ядзернай і ракетнай праграмаў, хоць вясной паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын на сустрэчы з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам падпісаў пагадненьне аб дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG