Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Славаччыне далучылі да ліку блажэнных дзяўчыну, забітую савецкім салдатам


Партрэт Ганны Калясаравай.
Партрэт Ганны Калясаравай.

У горадзе Кошыцэ ў Славаччыне каля трыццаці тысяч вернікаў-каталікоў у суботу прынялі ўдзел у цырымоніі бэатыфікацыі (далучэньня да ліку блажэнных) Ганны Калясаравай — славацкай дзяўчыны, забітай падчас Другой сусьветнай вайны савецкім салдатам за адмову ўступіць зь ім у інтымную сувязь.

Прадстаўнік Ватыкану Джавані Анджэла Бэчу назваў Калясараву «пакутніцай, якая аддала сваё жыцьцё Хрысту, каб захаваць чысьціню».

16-гадовая Ганна Калясарава была забітая ў мястэчку Высока-над-Угам на ўсходзе Славаччыны ў лістападзе 1944 году. Баец Чырвонай арміі, імя якога засталося невядомым, як сьцьвярджаецца, застрэліў яе на вачах яе родных. Гісторыя Калясаравай атрымала вядомасьць у яе родным краі, а яе магіла стала месцам паломніцтва каталіцкай моладзі.

Выступаючы на цырымоніі бэатыфікацыі, прадстаўнікі царквы падкрэсьлілі, што гісторыя Ганны Калясаравой прымушае задумацца і аб тых прыніжэньнях, якія нярэдка перажываюць маладыя жанчыны ў сучасным сьвеце. У той жа час, у сувязі з бэатыфікацыяй Калясаравой на адрас Каталіцкай царквы гучыць і крытыка — яе абвінавачваюць у непаважлівым стаўленьні да ахвяраў згвалтаваньняў, у пастаноўцы няслушнай, як сьцьвярджаюць крытыкі, маральнай дылемы выбару паміж захаваньнем жыцьця і цнатлівасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG