Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускага «шпіёна» прывезьлі ва ўкраінскі суд з траўмамі, абаронцы заявілі аб катаваньнях


Юры Палітыка, абвінавачаны ў шпіянажы, на судзе ў Чарнігаве
Юры Палітыка, абвінавачаны ў шпіянажы, на судзе ў Чарнігаве

Грамадзяніна Беларусі Юрыя Палітыку прывезьлі на чарговае паседжаньне суду ў Чарнігаве з сіняком пад левым вокам.

Старшыня судовай калегі Новазаводзкага раённага суду Чарнігава Сьвятлана Чанцова зьвярнула на гэта ўвагу пасьля заявы адвакатаў.

Юры Палітыка паведаміў, што ня памятае абставінаў атрыманьня траўмаў.

«Гэта адбылося 7 жніўня, а 10 жніўня зрабілі апэрацыю на скроні. Мне кепска, баліць галава», — паведаміў ён.

У сваю чаргу пракурор Сяргей Дамашэнка паведаміў, што абвінавачаны атрымаў траўмы ў ізалятары «праз асабістую неасьцярожнасьць пры наведваньні санвузлу». Пасьля агляду мэдыкамі ізалятару яго накіравалі ў Чарнігаўскую гарадзкую лякарню, дзе дыягнаставалі пералом левай косткі скроні.

У той жа час сам Юры Палітыка ня памятае, колькі знаходзіўся ў лякарні. Паводле яго, ужо пасьля гэтага здарэньня яго ўжо ў ізалятары наведвалі маці і беларускі консул.

Судзьдзі спрабавалі высьветліць усе абставіны атрыманьня траўмаў, але на ўсе пытаньні беларус адказваў: «Ня памятаю. Мне кепска, мяне ванітуе».

У выніку суд абвясьціў перапынак для наданьня мэдычнай дапамогі Юрыю Палітыку.

Адвакаты патрабуюць ад судовай калегіі прызначыць судова-мэдычную экспэртызу. У сваю чаргу пракурор паведаміў, што праваахоўныя органы пачалі праверку гэтай сытуацыі.

Адвакаты паведамілі Свабодзе, што не былі паінфармаваныя аб інцыдэнце ў ізалятары са сваім падабаронным, як гэта патрабуе заканадаўства. Паводле іх, аб траўмах яны даведаліся толькі сёньня перад пачаткам судовага пасяджэньня.

Сёньня суд мае разгледзець хадайніцтва абвінавачаньня аб падаўжэньні арышту, тэрмін якога заканчваецца заўтра, 28 жніўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG