Дата дня
25 жніўня 1991 году на пазачарговай сэсіі Вярхоўнага Савету Беларусі Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі нададзеная сіла канстытуцыйнага закону. Таксама ў гэты дзень была прыпыненая дзейнасьць Камуністычнай партыі Беларусі.
Таксама ў гэты дзень
1804 — у Сьвіслачы была адкрытая 6-клясавая гімназія, адным са знакамітых вучняў якой быў Кастусь Каліноўскі.
1915 — нямецкія войскі захапілі Брэст-Літоўск.
1919 — выйшаў першы нумар рэдагаванай Янкам Купалам газэты «Звон».
1968 — восем дысыдэнтаў правялі на Краснай плошчы ў Маскве дэманстрацыю супраць увядзеньня савецкіх войскаў у Чэхаславаччыну.
У гэты дзень нарадзіліся
1530 — Іван IV (Іван Жахлівы), вялікі князь маскоўскі і цар «усяе Русі».
1932 — Пятрусь Макаль, беларускі паэт, драматург.
1949 — Яўгенія Мальчэўская, беларуская паэтка.
У памяці
1680 — памёр Сімяон Полацкі, паэт і асьветнік, рэлігійны дзяяч, іераманах ордэну базыльянаў.
1900 — памёр Фрыдрых Ніцшэ, нямецкі паэт і філёзаф.
1991 — памёр Вацлаў Пануцэвіч, беларускі гісторык, настаўнік, дзяяч беларускай эміграцыі.