Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Таліне адкрылі помнік ахвярам савецкіх рэпрэсій


Талін
Талін

Урачыстая падзея адбылася 23 жніўня — у агульнаэўрапейскі Дзень памяці ахвяраў таталітарных рэжымаў.

Пра гэта паведамляе эстонскае агенцтва ERR.

Мэмарыяльны комплекс складаецца з некалькіх частак. Адна зь іх — пліты, на якія нанесеныя імёны 22 тысяч эстонцаў, якія лічацца загіблымі па віне савецкай улады. Іншая — помнік эстонскім афiцэрам, якіх улады краіны ўшаноўваюць як ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў.

На адкрыцьцё былі запрошаныя больш за 500 рэпрэсаваных камуністычным рэжымам і іх блізкіх. У мерапрыемстве бралі ўдзел прадстаўнікі вышэйшага кіраўніцтва краіны.

Ушанаваныя і не ўшанаваныя Курапаты ў 15 постсавецкіх краінах

Праца па стварэньні помніку пачалася ў сьнежні мінулага году. У студзені 2018 году эстонскія ўлады дапусьцілі, што разьмешчаны непадалёк мэмарыял савецкім маракам можа быць зьнесены з-за дрэннага стану.

Напярэдадні эстонскія і латвійскія ўлады заявілі пра тое, што яны маюць намер дамагацца ад Расеі кампэнсацыі шкоды за савецкую акупацыю. У Маскве адмовіліся абмяркоўваць гэтую тэму з Рыгай і Талінам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG