23 жніўня пасьля цяжкой хваробы памёр заснавальнік і дырэктар інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Алесь Ліпай. Мы паглядзелі, што пішуць у сацсетках пра сьмерць журналіста.
Алесь Ліпай зьяўляўся сябрам Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру. Цягам 2000-2017 году ён выдаў 3 кнігі паэзіі: «Пад сьнегам», «Рэшта» і «Абдымкі».
БелаПАН быў генэральным партнэрам менскага мітынгу-канцэрту «Сьвята Незалежнасьці», прысьвечанага 100-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Ліпай выступаў на сьвяце, сярод іншага заклікаў да салідарнасьці з затрыманымі з палітычных прычын.
Апошні пост Алеся Ліпая ў фэйсбуку: