Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гішпаніі адкрыюць першы ў сьвеце дом састарэлых для ЛГБТ


ЛГБТ-парад у Мадрыдзе, 7 ліпеня 2018
ЛГБТ-парад у Мадрыдзе, 7 ліпеня 2018

У Гішпаніі адкрыюць першы ў сьвеце дом састарэлых для геяў. Ён будзе пабудаваны да канца 2018 году на поўдні Мадрыду і атрымае фінансаваньне з рэгіянальнага бюджэту, паведамляе газэта La Vanguardia. У новым цэнтры будзе жыць каля 60 чалавек.

Паводле статыстыкі, якую прыводзіць выданьне, у Гішпаніі каля 160 тысяч чалавек, старэйшых за 65 гадоў, залічваюць сябе да ЛГБТ. Паводле актывістаў, нягледзячы на добрую сытуацыю з правамі чалавека ў краіне, пажылыя гомасэксуалы дагэтуль церпяць дыскрымінацыю ў дамах састарэлых.

Гішпанія стала адной з першых эўрапейскіх краін, дзе ўзаконілі аднаполыя шлюбы. Гішпанцы па гэты дзень лічацца адной з найбольш талерантных нацый ў адносінах да ЛГБТ-супольнасьці, гаворыцца ў дасьледаваньні Pew Research Center.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG