Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сястра Сянцова: Алег страчвае надзею і ня верыць у вызваленьне


Паводле сястры Сянцова, яна чакае, калі заходнія лідэры зробяць ціск на Маскву і «знойдуць нейкі рычаг для вызваленьня Алега і іншых палітычных зьняволеных»
Паводле сястры Сянцова, яна чакае, калі заходнія лідэры зробяць ціск на Маскву і «знойдуць нейкі рычаг для вызваленьня Алега і іншых палітычных зьняволеных»

Украінскі рэжысэр Алег Сянцоў, які дзевяноста шосты дзень галадае ў расейскай калёніі, «больш ня верыць» у тое, што вызваленьне набліжаецца, заявіла ў камэнтары агенцтву AFP стрыечная сястра Сянцова Натальля Каплан.

«Ён страчвае надзею», — сказала Каплан 16 жніўня, праз тыдзень пасьля атрыманьня ліста ад Сянцова, у якім ён паведаміў ёй, што адчувае, што «канец блізкі».

«У лісьце ён напісаў мне, што мы больш не павінны казаць яму, што свабода набліжаецца, ён больш ня верыць», — цытуе Каплан AFP.

Паводле сястры Сянцова, яна чакае, калі заходнія лідэры зробяць ціск на Маскву і «знойдуць нейкі рычаг для вызваленьня Алега і іншых палітычных зьняволеных».

«Такі рычаг сапраўды існуе, я ў гэтым упэўненая», — адзначыла яна.

«Мы ня можам апускаць рукі, пакуль Алег працягвае бой. Гэта было б здрадай як Алега, так і людзей, якія прыкладаюць такія велізарныя намаганьні, каб дамагчыся яго вызваленьня», — дадала Каплан.

Раней у Крамлі заявілі, што Сянцоў мусіць асабіста зьвярнуцца да прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна з просьбай аб памілаваньні. Але сястра рэжысэра адзначыла, што ён гэтага рабіць ня будзе.

14 жніўня Алег Сянцоў сказаў расейскай праваабаронцы Зоі Сьветавай, якая наведала яго ў калёніі, што ягоны стан «перадкрытычны».

Асуджаны ў Расеі ўкраінскі рэжысэр Алег Сянцоў 14 траўня абвясьціў бестэрміновую галадоўку з патрабаваньнем вызваліць усіх украінскіх палітвязьняў, якія ўтрымліваюцца ў расейскіх турмах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG