Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна і Расея правялі новы абмен целамі загінулых


Абмен целамі загінулых, чэрвень 2025
Абмен целамі загінулых, чэрвень 2025

Украіна і Расея правялі чарговы абмен целамі загінулых. Пра гэта паведамляюць Каардынацыйны штаб Украіны ў пытаньнях абыходжаньня з ваеннапалоннымі і памочнік Уладзіміра Пуціна Ўладзімір Мядзінскі.

У штабе паведамілі, што ва Ўкраіну вярнулі 1003 целы загінулых, якія, як сьцьвярджае расейскі бок, належаць украінскім вайскоўцам. Мядзінскі напісаў, што Ўкраіне перадалі 1000 целаў, а Расеі — 26. Паводле яго, абмен адбыўся ў рамках стамбульскіх дамоўленасьцяў.

Пра абмен целамі загінулых прадстаўнікі Расеі і Ўкраіны дамовіліся на перамовах у Стамбуле, якія праходзілі сёлета ў траўні і чэрвені. Расея агулам перадала Ўкраіне больш за дзесяць тысяч целаў загінулых, Украіна Расеі — больш за дзьвесьце. Такія суадносіны могуць тлумачыцца тым, што расейскія вайскоўцы на многіх участках фронту наступаюць, і целы загінулых украінскіх салдатаў могуць застацца на тэрыторыях, занятых расейскімі вайскоўцамі, часьцей, чым наадварот.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG