Установа, якая займаецца кантролем за гульнямі, абвясьціла 10 жніўня, што для атрыманьня дазволу выкарыстаньне такой сымболікі павінна быць «сацыяльна адэкватным». Гэта значыць, што сымбалі павінны выкарыстоўвацца для мастацкай ці навуковай мэты, альбо адлюстроўваць канкрэтныя гістарычныя падзеі.
У канцы мінулага году ў Нямеччыне і ва ўсім сьвеце адбылася ажыўленая дыскусія ў сувязі з цэнзураваньнем відэагульні «Wolfenstein II: The New Colossus». Дзеяньні гульні адбываюцца ў альтэрнатыўным сьвеце, дзе ў Другой сусьветнай вайне перамаглі нацысты. Адна зь дзейных асобаў гульні — пастарэлы Адольф Гітлер.
У нямецкай вэрсіі гульні Гітлеру прыбралі ягоныя знакамітыя вусікі, а свастыкі памянялі на трохкутныя сымбалі.