Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супрацоўнікаў Realt.by адпусьцілі пасьля допыту

абноўлена

Увечары 8 жніўня пасьля допыту ў Сьледчым камітэце выйшлі на волю супрацоўнікі Realt.by Ігара Хмару, Марыю Сароку, Алену Маслоўскую і Ўладзіслава Кулецкага, піша БелаПАН.

Усе яны далі падпіску аб неразгалошваньні.

8 жніўня ў цэнтральны апарат сьледчага камітэту забралі траіх журналістаў Realt.by Ігара Хмару, Марыю Сароку, Алену Маслоўскую і галоўнага рэдактара Ўладзіслава Кулецкага.​ З офісу кампаніі сьледчыя вывезьлі кампутары і ноўтбукі.

Таксама 8 жніўня затрымалі журналістаў Аляксея Жукава і Паўлюка Быкоўскага, якім пазьней далі статус падазраваных у справе аб «незаконным доступе» да платнай падпіскі інфармацыйнага агенцтва БелТА. Быкоўскага і Жукава затрымалі на трое сутак.

Затрыманьні незалежных журналістаў. Што важна ведаць

  • Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі. Максымальнае пакараньне паводле ч. 2 арт. 349 — абмежаваньне ці пазбаўленьне волі на тэрмін да 2 гадоў.
  • 7–8 жніўня прайшлі ператрусы ў офісах Tut.by, БелаПАН, Realt.by, газэты «Культура» і ТАА «Айціві». Таксама па справе праходзіць выдавецкі дом «Беларуская навука».
  • Вядома, што цягам 7–9 жніўня затрымалі 17 журналістаў. Іх вызвалялі пасьля допыту ў СК.
  • 9 жніўня СК заявіў, што галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава прызнала віну.
  • Падставай для завядзеньня крымінальнай справы паслужыла паведамленьне БелТА пра збоі ў кліентаў пры доступе да платнай падпіскі на паслугі.
  • Платная падпіска БелТА каштуе 612 рублёў на месяц.
  • Хто асудзіў затрыманьні журналістаў і ператрусы ў рэдакцыях. Сьпіс​
  • У чэрвені 2018 году супраць кіраўніка БелаПАН Алеся Ліпая завялі крымінальную справу за ўхіленьне ад сплаты падаходнага падатку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG