Жыхары армянскай вёскі Панік, якая знаходзіцца за 20 км ад расейскай вайсковай базы ў Гюмры абурыліся, што расейскія войскі пачалі вучэньні без папярэджаньня. Вяскоўцы затрымалі расейскіх салдат да прыезду паліцыі, а кіраўніцтва вайсковай часткі вымушанае было выбачацца.