Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менгарвыканкам: Сваякі пахаваных на Вайсковых могілках прасілі дэмантаваць надмагільлі


Вайсковыя могілкі ў Менску
Вайсковыя могілкі ў Менску

Для спыненьня ўпарадкаваньня Вайсковых могілак няма падстаў, сьцьвярджаецца ў адказе Менгарвыканкама на калектыўны зварот, іныцыяваны Партыяй БНФ.

Вайсковыя могілкі на вуліцы Казлова ў Менску — адзін з самых старых нэкропаляў беларускай сталіцы, яны маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці. Першыя згадкі пра Вайсковыя могілкі адносяцца да 1840 году, асьвячэньне могілак адбылося ў 1895 годзе.

Магілы Паўлюка Труса і Кузьмы Чорнага на Вайсковых могілках
Магілы Паўлюка Труса і Кузьмы Чорнага на Вайсковых могілках

Тры тэзісы з адказу Менгарвыканкаму

  1. Спэцкамбінат КБА выконвае ўсе працы па добраўпарадкаваньні і ўтрыманьні Вайсковых могілак на заканадаўчай аснове. Для іх спыненьня падстаў няма.
  2. Тры пахаваньні на Вайсковых могілках аднесены да гісторыка-культурных каштоўнасьцяў. Гэта помнікі на магілах літаратараў Янкі Купалы, Якуба Коласа і Марыі Міцкевіч. (Пра тое, што нэкропаль цалкам прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасьцю, Менгарвыканкам не згадаў.)
  3. Сваякі пахаваных на Вайсковых могілках зьвярталіся ў Менгарвыканкам з просьбай дэмантаваць надмагільлі і ўсталяваць замест іх надгалоўнікі.

Што адбываецца?

На пачатку чэрвеня спэцкамбінат камунальна-бытавога абслугоўваньня пачаў «добраўпарадкаваньне» Вайсковых могілак у Менску. Супрацоўнікі камбінату

Сяргей Тур
Сяргей Тур

​Гэта прадугледжана Законам аб пахаваньні і пахавальнай справе і інвэнтарызацыяй могілак, праведзенай у 2015 годзе, тлумачыў Свабодзе намесьнік дырэктара спэцкамбінату КБА Сяргей Тур. Таксама Тур спасылаўся на рашэньне Менгарвыканкаму аб добраўпарадкаваньні Вайсковых могілак, прынятае ў траўні. На сайце Менгарвыканкаму гэтага рашэньня не публікавалі.

Актывісты сьцьвярджалі, што «добраўпарадкаваньне нагадвае знос», і заклікалі да абароны могілак.

У канцы чэрвеня ўлады паабяцалі прыпыніць добраўпарадкаваньне Вайсковых могілак. Выявілася, што рэканструкцыя Вайсковых могілак вялася без праекту і з парушэньнямі ўмоваў Мінкульту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG