Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зьявілася новая пэтыцыя за забарону георгіеўскай стужкі


Сьцяг у выглядзе георгіеўскай стужкі падчас шэсьця «Несьмяротнага палку» у Менску, 9 траўня 2018 году
Сьцяг у выглядзе георгіеўскай стужкі падчас шэсьця «Несьмяротнага палку» у Менску, 9 траўня 2018 году

На сайце petitions.by зьявілася новая пэтыцыя з просьбай увесьці адміністрацыйную адказнасьць за выраб і распаўсюд георгіеўскай стужкі. Папярэднюю пэтыцыю закрылі «на просьбу аўтара ў сувязі зь ціскам на яго дзяржорганаў».

Крысьціян Шынкевіч
Крысьціян Шынкевіч

Новую пэтыцыю апублікаваў 12 ліпеня блогер Крысьціян Шынкевіч, з аўтарам папярэдняй пэтыцыі ён не знаёмы.

Хто ініцыяваў першую «антыгеоргіеўскую» кампанію, дакладна невядома, якія органы ціснулі, таксама не ўдакладняецца. З пакінутай на сайце пэтыцый электроннай пошты вынікае, што аўтара завуць Сяргей. Свабода спрабуе зь ім зьвязацца.

Першая пэтыцыя «антыгеоргіеўскай» кампаніі. Скрыншот з сайту petitions.by
Першая пэтыцыя «антыгеоргіеўскай» кампаніі. Скрыншот з сайту petitions.by

Пэтыцыю Шынкевіча таксама накіруюць у Савет міністраў і Палату прадстаўнікоў.

У новай пэтыцыі просяць:

  • Увесьці адміністрацыйную адказнасьць за выраб, распаўсюд і дэманстрацыю георгіеўскай стужкі і яе выяваў.
  • Разьмясьціць на памежных пунктах пропуску Беларусі на мяжы з Літвой, Латвіяй і Ўкраінай інфармацыю аб адказнасьці ў гэтых краінах за дэманстрацыю георгіеўскай стужкі.

Пры гэтым у пэтыцыі прапануюць вызначыць пералік рэчаў, на якія забарона ня будзе распаўсюджвацца, а менавіта:

  • дакумэнты;
  • арыгіналы баявых сьцягоў;
  • дзяржаўныя ўзнагароды;
  • надмагільлі.

Летась у траўні Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла закон, які прадугледжвае штраф за выраб і прапагандысцкае выкарыстаньне «георгіеўскіх» стужак. Цяпер іх публічнае выкарыстаньне, дэманстрацыя або нашэньне караецца ва Ўкраіне штрафам у памеры ад 850 да 2550 грыўняў. Пры паўторным парушэньні закону пакараньне больш жорсткае — штраф да 5100 грыўняў або арышт на 15 сутак з канфіскацыяй прапагандысцкіх матэрыялаў. За выкарыстаньне георгіеўскай стужкі ва Ўкраіне аштрафавалі двух грамадзян Беларусі.

У Беларусі ўлады фактычна адмовіліся ад «георгіеўскай стужкі» з 2014 году і рэкамэндуюць яе не выкарыстоўваць. Наўзамен выкарыстоўваюць чырвона-зялёныя стужкі са стылізаванай кветкай яблыні.

«Георгиевская ленточка» — ня Юраўская стужка

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG