Радыё Свабода прапануе разам паглядзець «альтэрнатыўную» трансьляцыю паўфінальнага матчу чэмпіянату сьвету па футболе паміж зборнымі Англіі і Харватыі.
У свабодаўскай студыі сабраліся аматары футболу трох пакаленьняў — вэтэран, «скарбнік» спартовых баек Уладзімер Глод, заўзятар на зломе савецкага пэрыяду Ігар Карней і фанат эпохі беларускай незалежнасьці Алесь Пілецкі.
У вольнай і нязмушанай форме нашы камэнтатары будуць сачыць за падзеямі на полі і абмяркоўваць ваколфутбольныя жарсьці.
Чакаем вашых камэнтароў і пытаньняў на старонцы Свабоды ў Facebook.