Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На замену Домрачавай у Беларусь прывезьлі трох расейскіх біятляністак?


Дар'я Домрачава
Дар'я Домрачава

Тры маладыя расейскія біятляністкі Аксана Маскаленка (18 год), Кацярына Бех (19 год) і Анастасія Расказава (19 год) рыхтуюцца выступіць у складзе жаночай зборнай Беларусі.

Яны прыйдуць на замену Дар’і Домрачавай і Надзеі Скардзіна, якія сёлета сышлі са спорту. Расейскія спартоўкі ўжо трэніруюцца ў Раўбічах пад Менскам.

Расейскае выданьне «Советский спорт» піша, што Беларусь вярнулася «да праверанай гадамі практыкі экспарту» (так у арыгінале. — РС) пасьля зьяўленьня вакантных месцаў у зборнай.

«Паляваньне на новую Домрачаву: Беларусь працягвае пераманьваць таленты ў Расеі», — такі загаловак даў свайму матэрыялу «Советский спорт».

Усе тры спартоўкі займаюцца ў трэнэра Ільлі Лапухова, якога разам з выхаванкамі перацягнуў у Беларусь ягоны бацька Мікалай Лапухоў. У мінулым годзе Мікалай Лапухоў быў трэнэрам-кансультантам мужчынскай зборнай Беларусі па біятлёне.

Біятляністка Дар’я Домрачава разьвіталася зь вялікім спортам

Як піша «Советский спорт», Расея ніяк ня можа перашкодзіць пераходу ў беларускую зборную гэтых трох пэрспэктыўных біятляністак. Ніякай афіцыйнай заявы аб звальненьні трэнэр і спартоўкі не прадстаўлялі. Аднак у Маскоўскай фэдэрацыі біятлёну і ў Саюзе бятляністаў Расеі ўжо абмеркавалі магчымыя захады ў адказ.

«Двухбаковыя перамовы аб умовах пераходу ў бакоў яшчэ маюць адбыцца, але ў Маскве відавочна не ў захапленьні ад такога павароту падзей і скрытных паводзінаў трэнэра і спартовак», — адзначае спартовае выданьне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG