Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У чацьвер пікетаваньне рэстарацыі каля Курапатаў пачалі толькі дзьве жанчыны


Натальля Ільініч і Ніна Багінская
Натальля Ільініч і Ніна Багінская

А 15 гадзіне ў Курапатах аднавілася пікетаваньне рэстарацыі «Поедем поедим», якое вядзецца з пачатку чэрвеня.

Пікет распачала вядомая актывістка Ніна Багінская.

Ніна Багінская
Ніна Багінская

Праз 5 хвілін да яе далучылася былая настаўніца з Пухавіцкага раёну Натальля Ільініч.

«Сёньня вахта БНФ, а я сябра партыі БНФ, таму вырашыла падтрымаць аднадумцаў, тым больш што дзень сёньня цяжкі — адразу пасьля арыштаў і судоў. Але мы будзем стаяць далей», — сказала карэспандэнту Свабоды Натальля Ільініч.

Старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў, якога напярэдадні аштрафавалі за пікетаваньне рэстарацыі на 30 базавых велічыняў, сказаў Свабодзе, што актывісты партыі БНФ зьявяцца на пікет бліжэй да вечара, бо працуюць.

Масавыя затрыманьні апазыцыянэраў. Каго за што пакаралі. Інфаграфіка

Рыгор Кастусёў расказаў пра тэлефонную размову з дырэктаркай рэстарана «Поедем поедим» Сьвятланай Дубковай наконт перамоў з уласьнікамі рэстарацыі.

«Такая размова толькі што адбылася. Дырэктарка сказала, што сёньня ў рэстарацыі быў асноўны ўласьнік Зайдэс, яна перадала яму маю просьбу аб сустрэчы, і той паабяцаў пазваніць і дамовіцца пра сустрэчу асабіста. Таму буду чакаць званка. Што да фармату перамоваў ці „круглага стала“, дык мы ня зможам яго вызначыць бязь іншых удзельнікаў пікетаваньня, у прыватнасьці, бяз Паўла Севярынца, які пакуль у вязьніцы. Але я лічу, што сустракацца і размаўляць усё ж варта», — сказаў Рыгор Кастусёў.

Супрацоўнік рэстарацыі ня даў Ніне Багінскай прымацаваць да плота плякат
Супрацоўнік рэстарацыі ня даў Ніне Багінскай прымацаваць да плота плякат

Кіраўніца грамадзкага камітэту «У абарону Курапатаў» Ганна Шапуцька мяркуе, што перад тым як сядаць за стол перамоваў з уласьнікамі рэстарацыі, трэба атрымаць адказ пракуратуры пра законнасьць пабудовы рэстарацыі ў ахоўнай зоне Курапатаў.

«Мы лічым, што гэта было зроблена незаконна, што тут прысутнічае элемэнт карупцыі. Таму пазыцыя пракуратуры павінна быць выказаная, гэта важна і для перамоваў», — мяркуе Ганна Шапуцька.

На яе думку, пікетаваньне рэстарацыі ў Курапатах трэба працягваць. За далейшае пікетаваньне выказаўся і Рыгор Кастусёў.

Паводле назіраньняў карэспандэнта Свабоды, з паўдня да 15 гадзіны ў рэстарацыю прыехала каля 10 аўтамабіляў, зь іх большасьць грузавых. Тры аўтамабілі былі з расейскімі нумарамі. У тым ліку на расейскіх нумарах да Курапатаў прыехаў Дзьмітрый з Бранску, але ня дзеля таго, каб паесьці ў рэстарацыі.

«Гэта тут пікетуюць? Я прыехаў, каб паціснуць руку гэтым мужным людзям», — сказаў Дзьмітрый.

Што важна ведаць аб пратэстах супраць новай рэстарацыі ў Курапатах

  • Рэстаран «Поедем поедим» у Курапатах меркавана запрацаваў увечары 5 чэрвеня.
  • Грамадзкія актывісты штодня ад 31 траўня пікетуюць забаўляльны комплекс, патрабуючы яго закрыцьця.
  • 1 чэрвеня рэстаран «Поедем поедим» пачаў рэклямавацца ў інтэрнэце.
  • 28 траўня карэспандэнт Свабоды трапіў на тэрыторыю комплексу, дзе пабачыў падрыхтоўку да хуткага адкрыцьця рэстарацыі.
  • 27 чэрвеня наведніцы рэстарацыі на аўтамабілі зьбілі актывіста Леаніда Кулакова, у яго пералом рукі.
  • Дагэтуль дакладна не вядома, хто ўладальнік рэстарацыі. Яе адрас супадае з адрасам ТАА «Амізбел», яго прадстаўнікі не ідуць на кантакт. Раней паведамлялася, што комплекс належыць кампаніі «БелРэстІнвэст».
  • Рэстаран стаіць за 50 мэтраў ад месца, дзе ў 1930-я адбываліся масавыя расстрэлы. Карнікі НКВД расстралялі тут ад 30 тысяч да 250 тысяч чалавек.
  • Будоўля забаўляльнага комплексу пад назвай «Бульбаш-хол» пачалася ў 2012 годзе ў ахоўнай зоне Курапатаў. У 2014-м ахоўную зону зьменшылі. Гісторыя будаўніцтва і змаганьня тут.
  • Першая грамадзкая абарона Курапатаў адбывалася ў 2001–2002 гг., калі моладзь пратэставала супраць пашырэньня кальцавой дарогі праз урочышча. На пачатку 2017-га актывісты адстаялі Курапаты ад будоўлі бізнэс-цэнтру.

Сталінскія рэпрэсіі і Курапаты

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што іх зазналі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак, гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладная колькасьць невядомая — КДБ дагэтуль не раскрыў архівы. Паводле розных падлікаў, ад 30 да 250 тысяч чалавек карнікі НКВД расстралялі з 1937 па 1941 гады ў Курапатах — лясным масіве пад Менскам.

Асноўнае пра Курапаты

7 адказаў на наіўныя пытаньні пра рэстаран ля Курапатаў і пратэсты супраць яго

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG