Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абаронца Курапатаў Дзяніс Урбановіч знайшоўся ў ізалятары. Адбывае 10 сутак арышту


Дзяніс Урбановіч
Дзяніс Урбановіч

Актывіст з Лагойскага раёну Дзяніс Урбановіч адбывае адміністрацыйны арышт у Менскім раённым ізалятары часовага ўтрыманьня на вуліцы Скарыны. Гэта пацьвердзіла іншая абаронца Курапатаў Ганна Шапуцька.

У ізалятары карэспандэнту Свабоды таксама пацьвердзілі, што Дзяніс Урбановіч сапраўды знаходзіцца ў іхнай установе.

«Так, ён тут ад 1 ліпеня. Адпаведна, вызваліцца 10-га. Перадачы можна перадаваць па панядзелках і пятніцах», — сказаў дзяжурны ІЧУ.

Дзяніс Урбановіч жыве ў Лагойскім раёне. Ён браў удзел у пікетаваньні рэстарацыі «Поедем поедим» каля Курапатаў з пачатку чэрвеня. Журналістам казаў, што адзін зь ягоных прадзедаў быў расстраляны ў Курапатах.

Міліцыянты склалі на актывіста некалькі пратаколаў. 1 ліпеня яго затрымалі ў Менску разам з актывісткай Вольгай Мікалайчык, якую таксама асудзілі на 10 сутак арышту за ўдзел у пікетаваньні рэстарацыі «Поедем поедим».

Масавыя затрыманьні апазыцыянэраў. Каго за што пакаралі. Інфаграфіка

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG