Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абаронцы Курапатаў зьбіраюцца трымаць варту каля рэстарацыі «Поедем поедим» да канца ліпеня


Актывісты, які выступаюць супраць рэстарацыі «Поедем поедим» ля Курапатаў, ня вераць у посьпех перамоў зь яе ўласьнікамі.

Варту каля рэстарацыі «Поедем поедим» у Курапатах з паўдня 25 чэрвеня трымалі актывісты «Альтэрнатывы» з дапамогай «Эўрапейскай Беларусі», руху салідарнасьці «Разам», БХД, БСДП ды іншых партый і арганізацый.

Апоўдні ў рэстарацыю паехалі аўтамабілі з прадуктамі, часам прыяжджалі і наведнікі, але ніводнага аўто пікетоўцы не прапусьцілі.

Напружана ў панядзелак працавалі і супрацоўнікі ДАІ. За першыя 2 гадзіны пікетаваньня імі было складзена 8 пратаколаў за парушэньне правілаў дарожнага руху: 4 на Дзяніса Ўрбановіча, 2 на Леаніда Кулакова, яшчэ па пратаколе на Вольгу Мікалайчык і Максіма Вінярскага. У Дзяніса Ўрбановіча такіх пратаколаў ужо 14.

«Але пакуль ніводнага паведамленьня пра штраф не атрымаў», — кажа Свабодзе Дзяніс. Тое самае кажуць іншыя пікетоўцы.

Колькі яшчэ стаяць?

25 чэрвеня пікетоўцы — прадстаўнікі розных рухаў правялі каля рэстарацыі ў Курапатах арганізацыйную нараду, скарэктавалі графік дзяжурстваў, дамовіліся пра тое, калі каго трэба падстрахаваць, якую прыносіць наглядную агітацыю. Гучала і пытаньне пра тэрмін заканчэньня варты, бо кожны мае свае справы і праблемы. Павал Севярынец на пытаньне, колькі яшчэ давядзецца дзяжурыць пад рэстарацыяй, адказаў:

«Трэба настройвацца сама меней яшчэ на ліпень».

У тое, што пасьля перамоваў з уласьнікамі рэстарацыі пікетаваньне стане неактуальным, Павал Севярынец ня верыць.

«Глядзіце: спачатку дамаўляліся аб перамовах на 29 чэрвеня, але потым з 29-га нібыта вырашылі перанесьці на 27-га. Цяпер высьветлілася, што 27-га ўласьнікі ня змогуць, іх ня будзе ў краіне. То бок для мяне сытуацыя дагэтуль незразумелая. Не выключаю, што перамовы на 29 чэрвеня прапаноўваліся адмыслова толькі таму, што ў гэты дзень у Менску будзе ўрачыстае адкрыцьцё мэмарыялу ў Трасьцянцы, у краіну прыедуць урадавыя дэлегацыі з Аўстрыі, Нямеччыны, Польшчы. Мы іх заклікалі наведаць і Курапаты. Дык вось, мяркую, каб зрабіць перад імі выгляд, што нібыта тут ідуць перамовы зь пікетоўцамі, уласьнікі і загаварылі з намі на гэтую тэму. Але пакуль рэальнага нічога няма, і тыя перамовы могуць зацягнуцца яшчэ ня менш як на месяц. Але мы гатовыя, сілаў ва ўсіх хопіць», — перакананы Павал Севярынец.

Чакаюць замежных прэзыдэнтаў

Паводле Паўла Севярынца, крыніцы ў Аўстрыі паведамляюць, што ўрадавая дэлегацыя гэтай краіны пагадзілася прыехаць і ў Курапаты.

«Магчыма таксама, што і палякі прыедуць. Гэта будзе ў пятніцу, 29-га. Тут будзе напружаны дзень. А 10-й будзем усталёўваць крыжы, а 12-й пачнецца чарговая варта, а 18-й рух салідарнасьці „Разам“ праводзіць акцыю каля каменя ў Курапатах, праз гадзіну — малітва», — кажа Павал Севярынец.

Генэральная пракуратура патлумачыла, чаму яна пасіўная ў канфлікце вакол Курапатаў

Што важна ведаць: пратэсты супраць новай рэстарацыі ў Курапатах​

  • Рэстаран «Поедем поедим» у Курапатах меркавана запрацаваў увечары 5 чэрвеня.
  • Грамадзкія актывісты штодня ад 31 траўня пікетуюць забаўляльны комплекс, патрабуючы закрыцьця рэстарацыі.
  • 1 чэрвеня рэстаран «Поедем поедим» пачаў рэклямавацца ў інтэрнэце.
  • 28 траўня карэспандэнт Свабоды трапіў на тэрыторыю комплексу, дзе пабачыў падрыхтоўку да хуткага адкрыцьця рэстарацыі.
  • Адрас рэстарацыі супадае з адрасам ТАА «Амізбел», якое было створана кампаніяй «Белноватэкс груп». Апошняя валодае шэрагам фэшэнэбэльных рэстаранаў у Менску.
  • Рэстарацыя стаіць за 50 мэтраў ад месца, дзе ў 1930-я адбываліся масавыя расстрэлы. Карнікі НКВД расстралялі тут ад 30 тысяч да 250 тысяч чалавек.
  • Будоўля забаўляльнага комплексу пад назвай «Бульбаш-хол» пачалася ў 2010 годзе ў ахоўнай зоне Курапатаў. У 2014-м ахоўную зону зьменшылі. Гісторыя будаўніцтва і змаганьня тут.
  • Першая грамадзкая абарона Курапатаў адбывалася ў 2001–2002 гг., калі моладзь пратэставала супраць пашырэньня кальцавой дарогі праз урочышча. На пачатку 2017-га актывісты адстаялі Курапаты ад будоўлі бізнэс-цэнтру.​

Сталінскія рэпрэсіі і Курапаты

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што іх зазналі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак, гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладная колькасьць невядомая — КДБ дагэтуль не раскрыў архівы. Паводле розных падлікаў, ад 30 да 250 тысяч чалавек карнікі НКВД расстралялі з 1937 па 1941 гады ў Курапатах — лясным масіве пад Менскам.

Асноўнае пра Курапаты

7 адказаў на наіўныя пытаньні пра рэстаран ля Курапатаў і пратэсты супраць яго

Як расьсьледавалі забойствы ў Курапатах
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:37 0:00

Чытайце таксама:

Вядомыя людзі пра рэстаран у Курапатах

«Схему зон аховы намаляваў я» — экс-чыноўнік Мінкульту, пры якім пабудавалі рэстаран ля Курапатаў

Рэстаран каля Курапат не парушаў зоны аховы? МАПЫ

Вакол Курапатаў: схемы і праўда

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG