Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рассакрэчаныя архівы КДБ: ва Ўкраіне ў 1936-1938 гадах рэпрэсавалі больш за 2 тысячы беларусаў


Архіў былога КДБ у Кіеве. Цяпер ён адкрыты для дасьледчыкаў
Архіў былога КДБ у Кіеве. Цяпер ён адкрыты для дасьледчыкаў

Галіновы дзяржаўны архіў Службы бясьпекі Ўкраіны абнародаваў новыя дакумэнты аб маштабах палітычных рэпрэсій, якія адбываліся ў 30-я гады мінулага стагодзьдзя.

Згодна са справаздачай органаў НКВД УССР, на ўкраінскай тэрыторыі толькі ў пэрыяд з 1 кастрычніка 1936 году да 1 ліпеня 1938 году былі арыштаваныя больш як 253 тысячы грамадзян, у тым ліку 2 276 беларусаў.

Больш як 100 тысяч арыштаваных былі вызначаныя як былыя памешчыкі, дваране і гандляры, і больш як 95 тысяч — былыя кулакі. Адметна, што ўжо ў той пэрыяд пад рэпрэсіі траплялі і супрацоўнікі НКВД, чырвонаармейцы, камсамольцы і камуністы.

Амаль палова ўсіх арыштаваных абвінавачваліся ў паўстанчай контрарэвалюцыйнай дзейнасьці (115 788 чалавек) і контрарэвалюцыйнай агітацыі (30 854 асобы). Яшчэ 25 132 чалавекі абвінавачваліся ў «польскім шпіянажы». Як сьведчаць справы, што захоўваюцца ва ўкраінскіх архівах, беларусаў найчасьцей абвінавачвалі якраз у «польскім шпіянажы» ці антысавецкай агітацыі. Найперш пад арышты ва Ўкраіне траплялі беларусы, якія нарадзіліся на той тэрыторыі, што да 1939 году знаходзілася ў складзе Польшчы, а пазьней была ўключаная ў склад БССР.

Сёньня ў Галіновым дзяржаўным архіве Службы бясьпекі Ўкраіны і яе рэгіянальных аддзяленьнях захоўваюцца справы амаль 2 тысяч рэпрэсаваных на ўкраінскай тэрыторыі беларусаў.

Адкрытыя архівы: ва Ўкраіне захоўваюць справы амаль 2 тысяч рэпрэсаваных беларусаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG