Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнтаў Аўстрыі, Ізраілю, Нямеччыны і Польшчы папрасілі паўплываць на сытуацыю з рэстарацыяй ля Курапатаў


Акцыя пратэсту пад рэстарацыяй «Поедем поедим», 14 чэрвеня
Акцыя пратэсту пад рэстарацыяй «Поедем поедим», 14 чэрвеня

Прадстаўнікі беларускай грамадзкасьці зьвярнуліся з адкрытым лістом да кіраўнікоў шэрагу дзяржаваў з просьбай паўплываць на канфлікт вакол рэстарацыі «Поедем поедим», піша БелаПАН.

Ліст адрасаваны чатыром прэзыдэнтам: Аляксандру Ван дэр Бэлену (Аўстрыя), Рэўвэну Рыўліну (Ізраіль), Франку-Вальтэру Штайнмаеру (Нямеччына), Анджэю Дуду (Польшча), якія 29 чэрвеня маюць прыбыць у Менск для ўдзелу ў цырымоніі адкрыцьця мэмарыялу ў Трасьцянцы.

Адкрыты ліст 18 чэрвеня падпісалі прадстаўнікі творчых саюзаў і палітычных партыяў, затым яго распаўсюдзяць праз дыпляматычныя каналы. Прэзыдэнтаў заклікаюць уключыць у праграму візыту і Курапаты, ускласьці кветкі на магілы ахвяраў камуністычнага тэрору.

«Нацысцкія і камуністычныя злачынствы супраць чалавечнасьці павінны быць асуджаныя, каб не паўтарыцца», — заяўляюць аўтары звароту.

Абаронцы Курапатаў лічаць, што Курапаты, дзе ў часы сталінскіх рэпрэсіяў былі забітыя дзясяткі, калі ня сотні тысяч чалавек, стаяць у адным шэрагу з Асьвенцімам, Катыньню і Майданэкам, што гэта «адно з самых вялікіх у Эўропе і сьвеце месцаў пахаваньня ахвяраў таталітарных рэжымаў», выкрыцьцё якога «стала адной з прычынаў развалу савецкай імпэрыі».

Таксама адзначаецца, што ад 31 траўня праходзяць пратэсты супраць адкрыцьця рэстарацыі «Поедем поедим» за 50 мэтраў ад мэмарыялу, пратэстоўцы патрабуюць закрыць рэстарацыю.

Што важна ведаць: пратэсты супраць новай рэстарацыі ў Курапатах​

  • Рэстаран «Поедем поедим» у Курапатах меркавана запрацаваў увечары 5 чэрвеня.
  • Грамадзкія актывісты штодня ад 31 траўня пікетуюць забаўляльны комплекс, патрабуючы закрыцьця рэстарацыі.
  • 1 чэрвеня рэстаран «Поедем поедим» пачаў рэклямавацца ў інтэрнэце.
  • 28 траўня карэспандэнт Свабоды трапіў на тэрыторыю комплексу, дзе пабачыў падрыхтоўку да хуткага адкрыцьця рэстарацыі.
  • Адрас рэстарацыі супадае з адрасам ТАА «Амізбел», якое было створана кампаніяй «Белноватэкс груп». Апошняя валодае шэрагам фэшэнэбэльных рэстаранаў у Менску.
  • Рэстарацыя стаіць за 50 мэтраў ад месца, дзе ў 1930-я адбываліся масавыя расстрэлы. Карнікі НКВД расстралялі тут ад 30 тысяч да 250 тысяч чалавек.
  • Будоўля забаўляльнага комплексу пад назвай «Бульбаш-хол» пачалася ў 2010 годзе ў ахоўнай зоне Курапатаў. У 2014-м ахоўную зону зьменшылі. Гісторыя будаўніцтва і змаганьня тут.
  • Першая грамадзкая абарона Курапатаў адбывалася ў 2001–2002 гг., калі моладзь пратэставала супраць пашырэньня кальцавой дарогі праз урочышча. На пачатку 2017-га актывісты адстаялі Курапаты ад будоўлі бізнэс-цэнтру.​

Сталінскія рэпрэсіі і Курапаты

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак, гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы невядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыў архівы. Паводле розных падлікаў, ад 30 да 250 тысяч чалавек карнікі НКВД расстралялі з 1937 па 1941 гады ў Курапатах — лясным масіве пад Менскам.

Асноўнае пра Курапаты

Вядомыя людзі пра рэстарацыю ў Курапатах

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG