Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гішпанію морам прыбываюць сотні мігрантаў, Італія закрывае порты


Францыя пагадзілася прыняць частку мігрантаў з судна Aquarius, якія раней былі выратаваныя ў водах Міжземнага мора. Як чакаецца, у нядзелю гэтае судна, на борце якога больш за 600 мігрантаў з Афрыкі, прыйдзе ў гішпанскі порт Валэнсія. Гішпанія дала згоду прыняць мігрантаў пасьля таго, як у гэтым адмовілі новыя ўлады Італіі, а таксама Мальта.

Акрамя таго, гішпанская берагавая ахова выратавала цягам апошні двух сутак больш за 900 мігрантаў, якія выправіліся праз Гібралтарскі праліў на маленькіх лодках. Паведамляецца, што некалькі чалавек патанулі.

Сытуацыя з суднам Aquarius раней прывяла да напружанасьці ў адносінах паміж Італіяй і Францыяй — пасьля таго, як францускі прэзыдэнт Эманюэль Макрон абвінаваціў Італію ў тым, што яна адмовілася прыняць карабель зь людзьмі на борце. Новы міністар замежных справаў Матэа Сальвіні заявіў, што Рым спыняе супрацоўніцтва зь няўрадавымі арганізацыямі, якія займаюцца выратаваньнем мігрантаў ля берагоў Афрыкі, і закрывае свае парты для іх судоў. Тэма міграцыі павінна стаць адной з цэнтральных на саміце ЭЗ у канцы чэрвеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG