Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Washington Post: Трамп можа сустрэцца з Пуціным у Эўропе


Апошняя на дадзены момант сустрэча Трампа і Пуціна. Віетнам, 2017.
Апошняя на дадзены момант сустрэча Трампа і Пуціна. Віетнам, 2017.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп можа сустрэцца з расейскім прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным летам гэтага году ў адной з краінаў Эўропы. Пра гэта піша The Washington Post са спасылкай на высокапастаўленую крыніцу ў адміністрацыі Трампа.

У бліжэйшыя месяцы Трамп будзе ў Эўропе на нарадзе кіраўнікоў краінаў NATO.

Адным з магчымых месцаў сустрэчы зьяўляецца Аўстрыя. Улады гэтай краіны афіцыйна пацьвердзілі, што гатовыя прыняць саміт.

Амбасадар ЗША ў Маскве Джон Хантсман, як паведамляецца, фармуе дэлегацыю сэнатараў-рэспубліканцаў, якая павінна неўзабаве выправіцца ў Маскву і пакласьці тым самым канец працяглай паўзе ў паездках амэрыканскіх заканадаўцаў у Расею, якая наступіла пасьля выяўленьня фактаў умяшаньня Крамля ў перадвыбарчую кампанію 2016 году.

The Washington Post піша, што жаданьне Трампа сустрэцца з Пуціным сутыкалася ў мінулым з супрацівам блізкіх памочнікаў і дыпляматаў, якія сумняваліся ў карыснасьці такога саміту і выказвалі асьцярогу, што ён можа засланіць нараду NATO ў Бруселі. «Прэзыдэнт выказаў цікавасьць да таго, каб запрасіць Пуціна ў Белы дом яшчэ ў лістападзе, пасьля іх сустрэчы ў Віетнаме, і папрасіў нас напісаць запрашэньне, — сказаў газэце неназваны прадстаўнік адміністрацыі. — Гэты запыт мы вырашылі проста праігнараваць аж да наступнага такога ж распараджэньня». Гэтую інфармацыю Белы Дом пакуль не камэнтуе.

Некаторыя праціўнікі Трампа выказваюцца супраць правядзеньня саміту, які павінен быць прысьвечаны як такім важным пытаньням, як Украіна і Сырыя, так і больш дробным, зьвязаным з аднаўленьнем колькасьці пэрсаналу дыпмісій абедзьвюх краінаў або з умовамі вяртаньня расейскім дыпляматам іх дамоў адпачынку пад Нью-Ёркам і Вашынгтонам, зачыненых у адказ на ўмяшаньне Крамля ў выбарчы працэс у ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG