Саўка:
Вот чэмпіянат міра
Па футболу. І, значыт,
Я вазьму піўка літры
І сматрэць начну матчы.
Грышка:
Я веру цьвёрда
Ў герояў спорту
І так хацеў бы за іх пазаўзець!
Але гульні ў Расеі,
І таму я ня буду глядзець.
Бо Расея — Мордар,
І таму я ня буду глядзець.
Саўка:
Адключу я ўсе чуства
І жану ня буду слушаць.
Пусьць футбольнае іскуства
Зь півам льёцца мне ў душу.
Грышка:
Я веру цьвёрда
Ў герояў спорту
І так хацеў бы за іх пазаўзець!
Але гульні ў Расеі,
І таму я ня буду глядзець.
Бо Расея — Мордар,
І таму я ня буду глядзець.
Саўка:
Грышка, ты дурны разьве?
Не мяшай футбол з гразью!
Рускія для нас — брацья,
А чэмпіянат — празьнік.
Грышка (рэфрэн):
Я веру цьвёрда
Ў герояў спорту
І так хацеў бы за іх пазаўзець!
Але Расея — Мордар,
І таму я ня буду глядзець.
Саўка:
Ну і зра ты, Рыгор, так!
Прыхадзі, ўмесьце будзем балець.