Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СБУ праверыць футбольных чэмпіёнаў сьвету сярод непрызнаных дзяржаў


Зборная Абхазіі сьвяткуе гол на турніры ў Лёндане
Зборная Абхазіі сьвяткуе гол на турніры ў Лёндане

Футбольная каманда Karpatalja, у якой гуляюць вугорцы з Закарпацьця перамагла на чэмпіянаце сьвету непрызнаных дзяржаў. Служба бясьпекі Ўкраіны пачала праверку.

СБУ адрэагаваў на ўдзеле ўкраінскіх футбалістаў у чэмпіянаце, які адбыўся ў Лёндане. Тэлеканал 112.ua цытуе прэсавую сакратарку ўпраўленьня СБУ ў Закарпацкай вобласьці Людмілу Коршунаву:

«СБУ правярае інфармацыю адносна ўдзелу ў так званым "чэмпіянаце" зарэгістраваных у Закарпацкай вобласьці асоб. Паводле папярэдніх дадзеных, якія яшчэ ўдакладняюцца, некалькі такіх асоб прымалі ўдзел у псэвдотурніры».

Міністар замежных спраў Украіны Паўло Клімкін заклікаў праверыць фінансаваніне Karpatalja.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG