Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фільм-расьсьледаваньне пра забойства Шарамета атрымаў яшчэ адну прэстыжную ўзнагароду


Дакумэнтальны 50-хвілінны фільм «Забойства Паўла» групы ўкраінскіх журналістаў Слідство.Інфо і OCCPR атрымаў узнагароду на фэстывалі DIG Awards 2018 у Італіі ў намінацыі «доўгія расьсьледаваньні».

Адна з аўтараў фільма, рэдактарка OCCPR Ганна Бабінец расказвае, што фільм абышоў у конкурсе работы Al Jazeera і іншых вядомых СМІ, а работа над стужкай натхніла ейнае выданьне зьмяніць фармат працы — са штотыднёвых сюжэтаў на вялікія фільмы-расьсьледаваньні.

Сьцьвярджаецца, што фільм «Забойства Паўла» выкрыў некаторыя абставіны забойства Паўла Шарамета, якія не былі вядомыя сьледчым. Журналісты высьветлілі асобаў, якія ў ноч перад забойствам знаходзіліся каля дома Паўла Шарамета і маглі быць як сьведкамі, так і саўдзельнікамі падзеяў той ночы. У прыватнасьці, у фільме было названа імя адной такой асобы — Ігара Ўсьціменкі, які працаваў у Службе бясьпекі Ўкраіны да 2014 году.

Фільм ужо атрымаў прэмію Investigative Reporters and Editors Award — адну з самых прэстыжных сусьветных узнагародаў у журналістыцы расьсьледаваньняў. Першае месца аўтары падзялілі з газэтай The New York Times, якая прадстаўляла вядомую сэрыю матэрыялаў пра дамаганьні ў Галівудзе

Амаль два гады расьсьледаваньня забойства Шарамета: ні падазраваных, ні доказаў, ні зачэпак

Паўла Шарамета забілі 20 ліпеня 2016 году ў Кіеве — у цэнтры гораду выбухнула аўто, на якім ён ехаў на працу. Адразу пасьля забойства Паўла Шарамета кіраўніцтва праваахоўных органаў і ўлады Ўкраіны заявілі, што расьсьледаваньне — справа гонару, але ўжо праз год справу «закрылі» ад грамадзкасьці. Засакрэчваньне справы супала з дэманстрацыяй фільму «Забойства Паўла».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG