Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Я — ня сьледчы. Я павінен стварыць умовы для расьсьледаваньня». Парашэнка пра справу Шарамета


Пятро Парашэнка падчас прэсавай канфэрэнцыі 28 лютага.
Пятро Парашэнка падчас прэсавай канфэрэнцыі 28 лютага.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка зацікаўлены ў эфэктыўнасьці, празрыстасьці і выніковасьці расьсьледаваньня справы пра забойства журналіста Паўла Шарамета, які загінуў 20 ліпеня 2016 году ў цэнтры Кіева ў выніку падрыву аўтамабіля.

«Я буду рабіць разам з вамі ўсё магчымае для таго, каб у нас не засталося ніводнай закрытай часткі ў расьсьледаваньні забойства журналіста. Я сустракаўся з журналістамі і з роднымі Паўла Шарамета. І паабяцаў — дайце любога сьледчага з любой краіны сьвету, я зраблю ўсё, каб яго ўвесьці ў склад сьледчай групы. Можа, гэта павялічыць шансы і павялічыць даверу», — сказаў Пятро Парашэнка сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве.

Пры гэтым ён падкрэсьліў, што ня ёсьць сьледчым, а павінен стварыць умовы, каб расьсьледаваньне адбывалася максымальна празрыста і аб’ектыўна.

«Калі ў вас ёсьць нейкія прэтэнзіі да расьсьледаваньня — я на вашым баку. Упэўнены, што ня часта гэта адбывалася ў шматлікіх краінах. На жаль, журналісты гінуць. Нядаўна загінуў журналіст у Славаччыне. І гэта ў кожнага баліць. Я таксама ведаў Паўла Шарамета, і „Украінская праўда“ ня мусіць яго прыватызоўваць. Мы кожны маем рабіць сваю справу. Калі вы бачыце, што я яшчэ нешта магу зрабіць — я адкрыты, падыходзьце да мяне і кажыце. Я абавязкова гэта зраблю», — запэўніў прэзыдэнт Украіны.

Як загінуў Павал Шарамет
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:33 0:00

Павал Шарамет быў забіты 20 ліпеня 2016 году ў цэнтры Кіева ў выніку падрыву аўтамабіля. Выданьне «Украінская ўлада», дзе ён працаваў, кваліфікуе сьмерць журналіста як наўмыснае забойства. Да гэтага часу афіцыйнага падазраванага ў справе аб забойстве Шарамета няма.

Павал Шарамет — беларускі, расейскі і ўкраінскі журналіст тэлебачаньня, радыё і пэрыядычных выданьняў, у 1990–2000-х гадах — кіраўнік аддзелу спэцыяльных інфармацыйных праектаў расейскага тэлеканалу ОРТ, пасьля — «Першага каналу». Апошнія пяць гадоў жыў у Кіеве, працаваў у інтэрнэт-выданьні «Украінская праўда», а таксама на радыё «Весьці».

«Шарамет. Цана Свабоды». Новы фільм пра забітага журналіста
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:50:51 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG