Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гішпаніі і Каталёніі новыя лідэры гатовыя да перамоваў


Кім Тора, новы кіраўнік Каталёніі
Кім Тора, новы кіраўнік Каталёніі

У Каталёніі ў суботу прыведзены да прысягі новы рэгіянальны ўрад на чале з Кімам Тора, прыхільнікам былога каталёнскага лідэра Карлеса Пудждэмона, пры якім у рэгіёне прайшоў не прызнаны Мадрыдам рэфэрэндум аб незалежнасьці.

Такім чынам, завяршыўся пэрыяд наўпроставага кіраваньня Мадрыду на тэрыторыі аўтаноміі. Наўпроставае кіраваньне было ўведзенае летась пасьля таго, як большасьць дэпутатаў каталёнскага парлямэнту ўхвалілі дэклярацыю аб незалежнасьці Каталёніі. На новых выбарах у рэгіянальны парлямэнт, аднак, зноў перамаглі прыхільнікі незалежнасьці.

Пасьля ўступленьня на пасаду Тора заклікаў новага прэм’ера Гішпаніі Пэдра Санчэса да перамоваў.

Лідэр сацыялістаў Санчэс быў прыведзены да прысягі ў Мадрыдзе таксама ў суботу — пасьля таго як напярэдадні парлямэнт Гішпаніі вынес вотум недаверу ўраду кансэрватара Марыяна Рахоя. Гішпанскія сацыялісты выступаюць за адзінства краіны. Санчэс, аднак, у адрозьненьне ад свайго папярэдніка, заяўляў, што гатовы да перамоваў з каталёнскімі прыхільнікамі незалежнасьці. Шэраг рэгіянальных партыяў, у тым ліку і каталёнскіх, падтрымалі Санчэса ў парлямэнце падчас галасаваньня аб недаверы кабінэту Рахоя.


«У Каталёніі штодня адбываюцца рэчы, якія я ўжо бачыў у Беларусі»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG