Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бізнэс-цэнтар на Кастрычніцкай плошчы: «Гэта не самавольнае будаўніцтва»


 На будаўнічай пляцоўцы «БК Капітал цэнтар»
На будаўнічай пляцоўцы «БК Капітал цэнтар»

На будаўнічай пляцоўцы шматфункцыянальнага комплексу «БК Капітал цэнтар» на Кастрычніцкай плошчы ў Менску зьявіўся пашпарт аб’екта.

Днямі карэспандэнт Свабоды папрасіў пракамэнтаваць яго адсутнасьць ва ўпраўленьні архітэктуры і будаўніцтва Цэнтральнага раёну Менску. Намесьнік старшыні ўпраўленьня Яўген Татарынаў сказаў, што гэта парушэньне і ён высьветліць гэтае пытаньне.

30 траўня пашпарт на аб'екце зьявіўся.

Пашпарт аб'екта
Пашпарт аб'екта

У ім паведамляецца, што заказчык будаўніцтва — кампанія «Белінтэ-Роба», а праектная арганізацыя — кампанія «Дана Астра».

«Белінтэ-Роба» і «Дана Астра» ўваходзяць у групу кампаній Dana Holdings. Менавіта яна паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі выступае заказчыкам будаўнічых праектаў. Dana Holdings падкантрольная сэрбскім бізнэсоўцам, асабіста знаёмым з Лукашэнкам.

Раней будаўнікі казалі, што пашпарт аб’екта зьняты, бо ўносіцца дакладная інфармацыя. Аднак і на новай шыльдзе пазначаныя няісныя тэлефоны — заказчыка і праектнай арганізацыі будоўлі.

З кіраўніком праекту Сьвятланай Смаляковай карэспандэнту Свабоды пагутарыць не ўдалося, у кампаніі паведамілі, што «яна ў адпачынку».

Завяршыць будоўлю плянуецца ў верасьні 2019 году. Генпадрадчык — УП «Маналіттрансбуд». Яго прадстаўнік Вадзім Бялаўскі сказаў, што «дакумэнтацыя будоўлі прайшла ўсе неабходныя інстанцыі».

«Усё зацьверджана адпаведна з заканадаўствам, ніякіх парушэньняў няма. Гэта не самавольнае будаўніцтва, ёсьць дазвол дзяржбуднагляду. А дзяржбуднагляд не выдае дазвол на будаўніцтва безь неабходнай дакумэнтацыі. Таму наўрад ці вы знойдзеце тут нейкі крымінал ці што іншае», — сказаў Вадзім Бялаўскі.

Раней праект бізнэс-цэнтру крытыкавалі за памеры і стыль будынка. Менскія архітэктары распрацавалі адразу некалькі альтэрнатыўных праектаў, але забудоўшчык не зьвярнуў на іх увагі. Партал Tut.by паведаміў, што кампанія «Белінтэ-Роба» (якая ўваходзіць у Dana Holdings) узгадніла свой праект шматфункцыянальнага цэнтру.

Раней прэс-сакратарка Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Яўгенія Філімонава сказала Свабодзе, што пытаньне будаўніцтва шматфункцыянальнага цэнтру не ўваходзіць у кампэтэнцыю міністэрства. На Рэспубліканскай архітэктурна-горадабудаўнічай радзе гэты праект не разглядаўся, хоць з такой ініцыятывай зьвяртаўся Саюз архітэктараў Беларусі.

Забойства менскага Парфэнону

У Менску пашыраць вуліцу Макаёнка для новага комплексу сэрбскіх забудоўнікаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG