Актывістка жаночага руху FEMEN правяла 28 траўня акцыю пратэсту каля Міністэрства юстыцыі Гішпаніі. Акцыя была скіраваная супраць прыезду ў Мадрыд міністра юстыцыі Беларусі Алега Сьліжэўскага.
Аголеная па пояс жанчына трымала плякат з надпісам «Жыве Беларусь без Лукашэнкі» па-ўкраінску, па-ангельску і па-гішпанску. На яе целе таксама былі надпісы ў падтрымку свабоднай Беларусі без Лукашэнкі.