Яны спрабавалі пачаць бойку з заўзятарамі непадалёк ад стадыёну. Правядзеньне матчу ахоўвалі 10 000 паліцыянтаў, — паведамляе паліцыя Ўкраіны.
Праваахоўнікі працавалі і надалей працуюць ва ўзмоцненым рэжыме.
«На футбольным матчы былі прыблізна 50 тысяч чалавек. Усё прайшло даволі спакойна. Паміж заўзятарамі адбыліся дзьве сутычкі. Ст’юарды, а пасьля паліцыянты вывелі правапарушальнікаў, зь якімі размаўлялі па-за межамі стадыёну. Пасьля матчу некалькі маладых людзей спрабавалі ўчыніць бойку, але праваахоўнікі затрымалі 18 асобаў і даставілі іх ва ўпраўленьне паліцыі. Іхным дзеяньням будзе дадзеная праўная ацэнка», — паведаміў начальнік галоўнага ўпраўленьня Нацыянальнай паліцыі Кіева Андрэй Крышчэнка.