Суд у Эгіпце сёньня пастанавіў на месяц заблякаваць доступ да Youtube праз супрацьісламскі фільм, які зьневажае прарока Махамэда.
Паўгадзінны нізкабюджэтны фільм «Невінаватасьць мусульманаў» паказвае іх як амаральных і жорсткіх людзей. Стваральнікі фільму — сямёра копцкіх хрысьціянаў — былі прысуджаныя завочна да сьмяротнага пакараньня ў Эгіпце. Але пазьбеглі яго, бо жывуць у ЗША.