Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржава сабралася забараніць ананімныя камэнтары ў інтэрнэце. Як прапануюць зьмяніць закон аб СМІ


Беларуская асацыяцыя журналістаў апублікавала атрыманы ад Палаты прадстаўнікоў праект паправак, якія тычацца закону «Аб сродках масавай інфармацыі».

На думку старшыні БАЖ Андрэя Бастунца, прапанаваныя зьмены накіраваныя на ўзмацненьне кантролю за інтэрнэтам у Беларусі.

Праект зьменаў і дапаўненьняў падрыхтавала Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ.

БАЖ рыхтуе свае заўвагі да законапраекту. Іх накіруюць парлямэнтарыям да 9 красавіка.​

Што прапануюць зьмяніць?

  • Законапраект дапускае добраахвотную рэгістрацыю інтэрнет-рэсурсаў у якасьці СМІ (уводзіцца тэрмін «сеткавыя выданьні»). Яны і іх супрацоўнікі атрымаюць (у абмежаваным выглядзе) правы традыцыйных СМІ. Астатнія сайты таксама змогуць працаваць, але бяз статусу СМІ.

  • Зарэгістраваць выданьне зможа толькі юрыдычная асоба, якая разьмяшчаецца ў памяшканьнях нежылога фонду.
  • Без рэгістрацыі ў якасьці СМІ інтэрнэт-выданьні ня змогуць зьвяртацца ў дзяржаўныя органы па акрэдытацыю.

    Журналісцкі статус супрацоўнікаў інтэрнэт-выданьняў без рэгістрацыі паставяць пад сумнеў. Аўтары такіх выданьняў ня змогуць карыстацца правамі на абарону інфармацыйных крыніц і на працу падчас масавых мерапрыемстваў. Пры гэтым на незарэгістраваныя інтэрнэт-выданьні будуць распаўсюджвацца абавязкі і адказнасьць, прадугледжаныя законам аб СМІ.
  • Разглядаюць магчымасьць блякаваньня асобных сацыяльных сетак цалкам, у выпадку адсутнасьці тэхнічнай магчымасьці абмежаваць доступ да іх элемэнтаў ці нежаданьня ўладальнікаў выдаляць інфармацыю на запатрабаваньне дзяржавы.
  • Уводзіцца абавязковая ідэнтыфікацыя асобаў, якія разьмяшчаюць інфармацыю ў інтэрнэце, у тым ліку ў камэнтарах і на форумах. Прадугледжваецца абавязковая мадэрацыя інтэрнэт-рэсурсаў, адсутнасьць якой можа прывезьці да блякаваньня сайту.
  • Абмежаваньне доступу да інтэрнэт-рэсурсаў па-ранейшаму будзе ажыцьцяўляцца ў пазасудовым парадку. Для інтэрнэт-выданьняў такое блякаваньне можа прывесьці да пазасудовага скасаваньня рэгістрацыі.
  • Плянуюць захаваць спрошчанае абмежаваньне доступу да інтэрнэт-рэсурсаў без папярэджаньня Міністэрства інфармацыі. Такое магчыма, калі інтэрнэт-рэсурс ажыцьцяўляе дзейнасьць, забароненую заканадаўствам Беларусі.
  • Аднавіць доступ да інтэрнэт-рэсурсу можна будзе толькі праз зварот у Міністэрства інфармацыі. Ці можна будзе абскардзіць рашэньне Мінінфармацыі ў судзе, у дакумэнце не пазначана.

Зісер пра законапраект аб СМІ: Улада задумала перадаць беларускую інтэрнэт-прастору Расеі і ЗША?

Міністар інфармацыі Карлюкевіч заявіў аб намеры абмежаваць камэнтаваньне ў інтэрнэце адразу пасьля прызначэньня
Міністар інфармацыі Карлюкевіч заявіў аб намеры абмежаваць камэнтаваньне ў інтэрнэце адразу пасьля прызначэньня

24 студзеня Міністэрства інфармацыі без папярэдняга паведамленьня выдала распараджэньне заблякаваць у Беларусі сайт Charter97.org. 14 лістапада мінулага году быў заблякаваны доступ да сайту выданьня «Беларускі партызан». Апошні аднавіў працу ў дамэннай зоне .by.

У студзеньскай перадачы «Клюб рэдактараў» на тэлеканале «Беларусь-1» ананімныя камэнтары называліся адной з магчымых прычын блякіроўкі парталаў «Беларускі партызан» і «Хартыя-97». Паводле сузаснавальніцы «Партызана» Сьвятланы Калінкінай, калі на партале адключылі камэнтары, то сайт «пусьцілі» у беларускую дамэнную зону. Камэнтаваць навіны «Партызана» па-ранейшаму можна ў сацсетках.

У кастрычніку 2017 у перадачы «Клюб рэдактараў» міністар інфармацыі новапрызначаны міністар інфармацыі Аляксандар Карлюкевіч заявіў у перадачы «Клюб рэдактараў», што новы закон аб СМІ павінен закрануць «перш за ўсё выступы ў сацсетках, інтэрнэце».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG