Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Футбаліст Аляксандар Глеб: «Беларусы і расейцы нічым не адрозьніваюцца, толькі пашпарты розныя»


Футбаліст Аляксандар Глеб
Футбаліст Аляксандар Глеб

Адзін з найлепшых беларускіх футбалістаў Аляксандар Глеб даў інтэрвію выданьню «Саюз».

Сярод іншага ў паўабаронцы БАТЭ спыталі, чым адрозьніваюцца беларусы і расейцы. На што Аляксандар Глеб аказаў наступнае:

«Чым падобныя? Ды ўсім (сьмяецца). Толькі што пашпарты розныя. Хіба што Расея — велізарная краіна, шматканфэсійная. Столькі розных нацыянальнасцьяў у вас. А ў нас ня так. А так, у прынцыпе, мы ва ўсім падобныя. У мяне мама наогул з Расеі, Разані. Так, я беларус, але сваякоў у мяне больш у Расеі, чым тут. У асноўным яны жывуць у Падмаскоўі, Маскве».

Раней, у 2015 годзе ў інтэрвію выданьню Offside.by Глеб выказаўся пра Аляксандра Лукашэнку: «Я ў курсе: у Эўропе ўсе лічаць, што Аляксандар Лукашэнка — дыктатар. Але гэта няпраўда. Часам ён бывае строгім, але дзякуючы яму ў нас многія рэчы зьмяніліся. І на сёньняшні дзень у Беларусі добра жывуць. Ня проста ж так яго абіраюць зноў і зноў вось ужо дваццаць гадоў».

***

Аляксандар Глеб цяпер зьяўляецца паўабаронцам беларускага футбольнага клюбу БАТЭ. У сваёй кар'еры гуляў у складзе за футбольных клюбаў БАТЭ (1999-2000, 2012-2013, 2015, 2016, 2018 — цяперашні час), «Штутгарт» (2000-2005, 2009-2010), «Арсэнал» (2005-2008), «Барсэлёна» (2008-2011), «Бірмінгем» (2010-2011), «Крылы Саветаў» (2012, 2017), «Коньяспор» (2014), «Генчлербірлігі» (2015, 2016).

Пяціразовы чэмпіён Беларусі. Чэмпіён Гішпаніі, уладальнік Кубку Гішпаніі і Кубку ангельскай лігі.

Першы беларус, які выйграў Лігу чэмпіёнаў і сыграў у фінале гэтага турніру.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG