Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Салігорску дазволілі мітынг да 100-годзьдзя БНР. Але без гукаўзмацняльнай апаратуры


Ілюстрацыйнае фота. Дзень волі — 2016 у Менску
Ілюстрацыйнае фота. Дзень волі — 2016 у Менску

Салігорскі райвыканкам даў дазвол на правядзеньне сьвяточнага мітынгу з нагоды 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Мітынг плянуюць правесьці на салігорскім стадыёне «Будаўнік», паведамляюць на сайце Беларускага незалежнага прафсаюзу.

Заяўнікамі мерапрыемства выступілі актывісты прафсаюзу Валер Гарбацэвіч, Мікалай Шаравар і Мікалай Зімін. Яны падалі заяўку на правядзеньне сьвяточнага мітынгу на Салігорскім стадыёне «Будаўнік» 25 сакавіка з 14:00 да 16:00.

Са словаў аднаго з заяўнікаў, лідэра Беларускага незалежнага прафсаюзу Мікалая Зіміна, на мітынгу не дазволілі выкарыстоўваць гукаўзмацняльную апаратуру і мэгафоны.

На дадзены момант заяўнікі займаюцца пытаньнямі заключэньня дамоваў на прадстаўленьне паслугаў з МУС, мэдработнікамі і МНС. Таксама давядзецца заключыць дамову і з кіраўніцтвам гарадзкога стадыёну. Да 22 сакавіка копіі дамоваў трэба будзе перадаць кіраўніцтву райвыканкама.

«Цяпер мы вызначаемся, у колькі нам абыдзецца правядзеньне мітынгу і ці зможам мы „пацягнуць“ паслугі аховы, мэдработнікаў, МНС, а таксама арэнду стадыёна», — сказаў Мікалай Зімін.

​Улады ўжо дазволілі сьвяточныя імпрэзы 25 сакавіка ў Берасьці, Горадні, Кобрыні і Лідзе дазволілі, заяўкі на масавыя мерапрыемствы ў Гомлі і Магілёве адхілілі, але там будуць ладзіцца вечарыны і музычныя выступы, на якія не патрэбны дазвол уладаў. Сьвяточны канцэрт у Баранавічах дазволілі, але запозна — арганізатары не пасьпеюць зладзіць выступы. У Віцебску з арганізатараў запатрабавалі вялікія грошы за ахову пікету — магчыма, мерапрыемства давядзецца скасаваць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG