Паралімпійская каманда Беларусі заняла восьмае месца ў мэдальным заліку на зімовай Алімпіядзе ў Пхёнчхане, паведамляе Інтэрфакс.
Беларускія атлеты заваявалі 12 мэдалёў: чатыры залатыя, чатыры срэбныя і чатыры бронзавыя.
XII зімовыя Паралімпійскія гульні прайшлі ў паўднёвакарэйскім Пхёнчхане з 9 да 18 сакавіка. Паралімпійцы змагаліся за 80 камплектаў узнагарод у біятлёне, кёрлінгу на вазках, лыжных і гарнгалыжных відах спорту, парасноўбордзе, а таксама ў слэдж-хакеі.
У спаборніцтвах удзельнічалі спартоўцы з 48 краін.