Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Біятляніст Юры Голуб заваяваў другое золата Беларусі на Паралімпіядзе-2018


Юры Голуб (стаіць першы зьлева), Паўднёвая Карэя
Юры Голуб (стаіць першы зьлева), Паўднёвая Карэя

Беларускі паралімпіец Юрый Голуб заваяваў другі залаты мэдаль для Беларусі на XII зімовай Паралімпіядзе ў Пхёнчхане.

Узнагароду найвышэйшай вартасьці ён здабыў па выніках біятлённай гонкі ў катэгорыі В3 для спартоўцаў з парушэньнямі зроку. Срэбным і бронзавым прызэрамі сталі ўкраінцы Аляксандар Казік і Юры Уткін.

У Паўднёвай Карэі Юры Голуб атрымаў ужо трэцюю ўзнагароду — спачатку было срэбра ў лыжнай гонцы на 20 кілямэтраў у катэгорыі В3 для спартоўцаў з парушэньнямі зроку, а потым другое месца ў біятлённым спрынце на 7,5 кілямэтра.

А на дзень раней першае золата беларусам прынесла Сьвятлана Саханенка — яны перамагла ў лыжнай гонцы на 15 кілямэтраў вольным стылем сярод атлетаў зь кепскім зрокам.

Усяго ў актыве беларускіх паралімпійцаў 7 мэдалёў — 2 залатыя, 3 срэбраныя і 2 бронзавыя. У агульнамэдалёвым заліку зборная Беларусі займае 8-е месца, у першай тройцы атлеты з ЗША (6, 6, 5), Украіны (5, 4, 6) і Расеі (4, 5, 2), якая выступае пад нэўтральным сьцягам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG