Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мурынью атрымае мільён фунтаў з расейскага бюджэту за пяць дзён работы


Жузэ Мурынью
Жузэ Мурынью

Фінансаваны зь бюджэту Расеі тэлеканал RT заплаціць партугальскаму футбольнаму трэнэру Жузэ Мурынью амаль 80 мільёнаў рублёў. Такую суму трэнэр «Манчэстэр Юнайтэд» атрымае за камэнтаваньне на працягу пяці дзён Чэмпіянату свету 2018, паведамляе брытанскае выданьне The Times.

Паводле інфармацыі выданьня, Мурынью адмовіўся ад прапаноў такіх буйных брытанскіх кампаній, як BBC і ангельскага тэлеканала ITV.

5 сакавіка партугальскі трэнэр падпісаў кантракт з тэлеканалам RT. Падчас Чэмпіянату сьвету Мурынью будзе ўдзельнічаць у спэцыяльных выпусках каналу ў якасьці экспэрта.

Улетку 2018 гады Чэмпіянат сьвету па футболе ўпершыню пройдзе ў Расеі. Матчы будуць праходзіць у Маскве, Санкт-Пецярбургу, Калінінградзе, Самары, Екацярынбургу, Валгаградзе, Растове-на-Доне, Казані, Ніжнім Ноўгарадзе, Сочы і Саранску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG