Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кангрэсе заявілі аб умяшаньні Расеі ў энэргетычны рынак ЗША


=
=

Камітэт Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША па навуцы, космасе і тэхналёгіях апублікаваў даклад, у якім расейскія структуры абвінавачваюцца ў маніпуляваньні амэрыканскім энэргетычным рынкам праз сацыяльныя сеткі Facebook і Twitter.

Як адзначае аўтар дакладу кангрэсмэн Ламар Сміт, у дакумэнце падрабязна выкладаюцца матывы Расеі для ўмяшаньня ў энэргетычны рынак ЗША, а таксама прыводзяцца прыклады прапагандысцкіх пастоў у сацыяльных сетках.

«Расея выкарыстоўвала амэрыканскія сацсеткі як частку сваіх скаардынаваных намаганьняў у разбурэньні энэргетычнага рынку ЗША і ўплыву на іх ўнутраную энэргетычную палітыку», — гаворыцца ў дакладзе.

Кангрэсмэн упэўнены, што Расея выйграе ад распальваньня рознагалосьсяў «з нагоды вытворчасьці энэргіі ў ЗША».

«Экспарт амэрыканскіх энэрганосьбітаў у Эўропу расьце, а значыць, у яе будзе менш падставаў спадзявацца на Расею ў забесьпячэньні сваіх энэргетычных патрэбаў», — растлумачыў кангрэсмен. Такім чынам, уплыў Расеі на энэргетычным рынку Эўропы будзе зьніжацца, што выгадна Брусэлю, але не Маскве. Менавіта таму расейскія агенты спрабавалі маніпуляваць грамадзкай думкай у ЗША па пытаньнях, зьвязаных з трубаправодамі, прыродным палівам, фрэкінгам (тэхналёгія, якая выкарыстоўваецца, у прыватнасьці, пры здабычы сланцавай нафты), а таксама са зьменамі клімату.

Згодна з дакладам, у пэрыяд паміж 2015-м і 2017 годам у Twitter, Facebook і Instagram зьявілася 9097 расейскіх паведамленьняў, якія тычацца энэргетычнай палітыкі ЗША ці бягучых падзеяў у сфэры энэргарэсурсаў. У Twitter, Facebook і Instagram у пэрыяд з 2015 па 2017 году налічвалася 4,334 акаўнтраў расейскага «Агенцтва інтэрнэт-дасьледаваньняў», вядомага як «фабрыка троляў», якое абвінавачваюць у распаўсюдзе палітычнай рэклямы і ўмяшаньні ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША.

Паводле дакладу, больш за 4% твітаў «фабрыкі троляў» былі зьвязаныя з энэргетыкай або экалягічнымі праблемамі. У ім робіцца выснова, што Расея эксплюатавала амэрыканскія сацыяльныя мэдыя як частку сваіх ўзгодненых намаганьняў у спробах падрыву амэрыканскіх энэргетычных рынкаў і ўплыву на ўнутраную энергетычную палітыку ЗША.

16 лютага спэцпракурор ЗША Робэрт Мюлер прадставіў першыя вынікі расьсьледаваньня пра ўмяшаньне Расеі ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША. У абвінаваўчым заключэньні гаворыцца, што супрацоўнікі так званага «Агенцтва інтэрнэт-расьсьледаваньняў», вядомага як «фабрыка троляў», выдаючы сябе за амэрыканцаў, праз сацсеткі агітавалі грамадзянаў ЗША, у тым ліку ў падтрымку кандыдатуры Дональда Трампа. Пра якую-небудзь каардынацыю іх дзеяньняў са штабам Трампа ў абвінавачаньні не гаворыцца. Адзін з абвінавачаных — Яўгеній Прыгожын, які, як сьцьвярджаецца, фінансуе пецярбурскае «Агенцтва інтэрнэт-расьсьледаваньняў» і якога называюць сябрам Уладзіміра Пуціна.

На працягу месяца ўлады ЗША абяцалі ўвесьці новы пакет санкцый у дачыненьні Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG