Мітынгі напярэдадні гадавіны забойства Барыса Нямцова заплянаваныя ў больш як двух дзясятках гарадоў Расейскай Фэдэрацыі.
Як зазначаюць міжнародныя агенцтвы, забойства выклікала міжнароднае асуджэньне і нагадала пра небясьпекі, зь якімі сутыкаюцца расейцы, якія выступаюць супраць Крамля.
Барыс Нямцоў, бескампрамісны крытык прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна, быў застрэлены на мосьце каля маскоўскага Крамля 27 лютага 2015 году.