Актывісты беларускай Аб’яднанай грамадзянскай партыі і партыі «Зялёныя» ўсклалі кветкі да расейскай амбасады ў Менску ў дзень, калі ў 2015 годзе ў Маскве быў забіты палітык Барыс Нямцоў.
У дзень забойства Барыса Нямцова да амбасады Расеі ў Менску ўсклалі кветкі

1
Нямцоў быў застрэлены на Вялікім Маскварэцкім мосьце 27 лютага 2015 году. У гэтым годзе 25 лютага ў двух дзясятках гарадоў Расеі прайшлі акцыі памяці Барыса Нямцова, у іх узялі ўдзел тысячы чалавек

2
На фота зьлева направа: першы намесьнік старшыні партыі «Зялёныя» Зьміцер Кучук, намесьніца старшыні АГП Антаніна Кавалёва, прэс-сакратарка АГП Ганна Красуліна, старшыня АГП Анатоль Лябедзька, намесьнік старшыні АГП Мікалай Казлоў

3
Абвінавачанаму ў забойстве Нямцова Зауру Дадаеву далі 20 гадоў калёніі. Расейскія СМІ сьцьвярджалі, што паказаньні Дадаеву дыктаваў сьледчы. Родныя і паплечнікі Нямцова настойвалі на датычнасьці да забойства кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава, а арганізатарам злачынства неаднаразова называлі былога намесьніка камандзіра батальёну «Поўнач» Руслана Герэмеева, у час сьледзтва ні разу не дапытанага

4
Маскоўскія ўлады перашкаджалі устаноўцы памятнай шыльды ў гонар апазыцыянера на доме, дзе ён жыў, а камунальныя службы пастаянна руйнуюць народны мэмарыял на месцы забойства палітыка. У жніўні мінулага году ў Маскве памёр актывіст Іван Скрыпнічэнка, на якога на месцы забойства Нямцова напаў невядомы

5
На мінулым тыдні мэр Масквы Сяргей Сабянін пагадзіўся на ўсталёўку памятнай дошкі Барысу Нямцову «пры ўмове згоды жыхароў дому»