Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвінавачанаму ў забойстве Нямцова далі 20 гадоў калоніі


Заур Дадаеў
Заур Дадаеў

Маскоўскі акруговы вайсковы суд у чацьвер прысудзіў былому байцу батальёну «Поўнач» МУС Чачні Зауру Дадаеву 20 гадоў калёніі строгага рэжыму, прызнаўшы яго вінаватым у забойстве апазыцыйнага расейскага палітыка Барыса Нямцова.

Дадаева і іншага абвінавачанага Тамерлана Эскерханава, якому прысудзілі 14 гадоў, таксама пазбавілі воінскіх званьняў і ордэнаў, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода з залі суду.

Анзору і Шадзіду Губашавым далі 19 і 16 гадоў калёніі строгага рэжыму. Хамзат Бахаеў атрымаў 11 гадоў.

Усіх абвінавачаных таксама абавязалі выплаціць штрафы.

Напярэдадні пракурорка запатрабавала прысудзіць Дадаеву, якога сьледзтва лічыць выканаўцам забойства, да пажыцьцёвае пазбаўленьне волі.

Барыс Нямцоў быў застрэлены 27 лютага 2015 году на Вялікім Маскварэцкім мосьце недалёка ад Крамля.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG