Расейскі кэрлінгіст Аляксандар Крушальніцкі, які стаў бронзавым прызёрам Алімпійскіх гульняў 2018 году у Пхёнчхане, прапусьціў допінг-тэст у студзені, паведамляе Sport24.ru.
Паводле інфармацыі выданьня, Расейскае антыдопінгавае агенцтва правяло адно тэставаньне Крушальніцкага, і вынікі былі адмоўныя. Пасьля гэтага ён прапусьціў тэст у студзені, за што атрымаў першы сьцяжок. Калі атлет атрымлівае тры сьцяжка, яго павінны дыскваліфікаваць на два гады.
Раней у МАК назвалі скандал з Крушальніцкім доказам эфэктыўнасьці допінг-кантролю.
Самае папулярнае
1