Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія алімпійцы дэбютавалі ў Пхёнчхане — фінішавалі ў хвасьце скіятлёну


Адкрыцьцё Зімовых Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане, 9 лютага 2018
Адкрыцьцё Зімовых Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане, 9 лютага 2018

На зімовай Алімпіядзе ў Пхёнчхане разыграны першы камплект мэдалёў. Прадстаўніцы Беларусі занялі 42-е і 46-е месца.

Паліна Сераносава прыехала да фінішу 42-ой, Юлія Ціханава — 46-ай. Абедзьве лыжніцы зьяўляюцца расейскімі легіянэрамі.

Колькі беларускіх удзельнікаў Алімпіяды ў Пхёнчхане нарадзіліся не ў Беларусі

У жаночым скіятлёне (7,5 км + 7,5 км) перамагла швэдка Шарлёт Каля, абагнаўшы нарвэжку Марыт Б’ёрген. Для Каллы гэта трэцяе алімпійскае золата. Трэцяй да фінішу прыехала Крыста Пярмякаскі, якая выступае пад сьцягам Фінляндыі.

Беларусы на Алімпіядзе ў Пхёнчхане. Удзельнікі, каляндар, прагнозы

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG