На 35-тысячным стадыёне паўднёвакарэйскага Пхёнчхану пачалася афіцыйная цырымонія адкрыцьця ХХІІІ зімовых Алімпійскіх гульняў.
Удзельнікаў каманды Беларусі аднымі зь першых павіншавалі сьледчыя Сеньненскага раённага аддзяленьня Сьледчага камітэту.
Беларускамоўны запіс зьявіўся на старонцы ў Instagram. Супрацоўнікі сфатаграфаваліся ў службовай форме на фоне партрэта прэзыдэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэту Аляксандра Лукашэнкі, пажадалі землякам посьпехаў, а таксама заклікалі жыхароў краіны падтрымаць алімпійцаў добрымі словамі.
«Знайдзіце хвілінку і з дапамогай хэштэгаў #мыразамзвамі #разамзкамандай апублікуйце свае пажаданьні алімпійцам, каб яны ведалі, што мы разам!», — заклікалі сьледчыя Сеньненшчыны.