Паўночная Карэя дэманструе ракеты напярэдадні Алімпіяды (відэа)
Паўночная Карэя правяла 8 лютага масавы вайсковы парад за дзень да афіцыйнага пачатку Алімпійскіх гульняў у паўднёвакарэйскім Пхёнчхане. На парадзе паўночныя карэйцы прадэманстравалі свае міжкантынэнтальныя балістычныя ракеты. Дзяржаўнае тэлебачаньне KRT трансьлявала кадры, у тым ліку прамову лідэра Кім Чэн Ына. Пхэньян адпраўляе 22 спартоўца для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях у суседняй Паўднёвай Карэі. (Відэа – KRT/AP /AFP)