Лінкі ўнівэрсальнага доступу

500 найбагацейшых людзей сьвету за дзень зьбяднелі на 114 мільярдаў даляраў


У выніку рэзкага падзеньня курсаў каштоўных папераў на фондавым рынку ЗША, якое было зафіксавана напярэдадні, 500 найбагацейшых людзей сьвету за адзін дзень зрабіліся бяднейшыя на $114 млрд, гаворыцца ў рэйтынгу Bloomberg Billionaires Index.

Больш за ўсіх зьбяднеў заснавальнік і кіраўнік амэрыканскай інвэстыцыйнай кампаніі Berkshire Hathaway Ўорэн Бафэт. Яго маёнасьць за 5 лютага скарацілася на $5,1 млрд і цяпер, згодна з Bloomberg Billionaires Index, складае $85 млрд. Бафэт стаў адным з 18 мільярдэраў у рэйтынгу Bloomberg, якія страцілі за дзень больш за адзін мільярд.

За ім стаіць заснавальнік Facebook Inc Марк Цукербэрг, чыя маёмасьць зьменшылася на $3,6 млрд.

Заснавальнік Amazon Джэф Бэзас стаў трэцім паводле памеру страчаных за дзень грошай. Ягоная маёмасьць зьменшылася на $3,3 млрд — да $116,4 млрд.

Заснавальнікі Google Лары Пэйдж і Сяргей Брын страцілі $2,3 млрд.

Заснавальнік кампаніі Microsoft Біл Гейтс зьбяднеў за дзень на $2,25 млрд.

Падзеньне амэрыканскага фондавага рынку пачалося яшчэ 2 лютага. Учора вядучы амэрыканскі індэкс Dow Jones зьнізіўся больш чым на 1100 пунктаў, страціўшы каля 4%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG