Малы крышталёвы глёбус прысуджаецца за перамогі ў адной з дысцыплін. Надзея Скардзіна паводле вынікаў першай паловы Кубка сьвету ў індывідуальнай гонцы на 15 кілямэтраў набрала найболей балаў.
Раней Надзея Скардзіна выйграла індывідуальную гонку ў швэдзкім Эстэрсундзе.
Сёньняшняя гонка ў нямецкім Рупольдынгу — другая і апошняя ў сёлетнім сэзоне Кубка сьвету. Астатнія этапы не прадугледжваюць індывідуальных гонак.
Трэцяя індывідуальная гонка сэзону адбудзецца 14 лютага 2018 году на Алімпійскіх гульнях у Паўднёвай Карэі.
У гонцы ў Рупольдынгу Скардзіна фінішавала сёмай і агулам набрала 96 балаў.
Другое месца ў агульным заліку заняла ўкраінская біятляністка Юлія Джыма. У Рупольдынгу яна фінішавала чацьвёртай, а ў Эстэрсундзе стала трэцяй. Украінка набрала 91 бал.