Беларуская фэдэрацыя футболу абвясьціла конкурс камэнтатараў на матчы нацыянальнага футбольнага чэмпіянату.
Першы этап адбору будзе працягвацца да 26 студзеня. Усім жыхарам Беларусі ва ўзросьце ад 18 гадоў прапанавана агучыць па тры відэа і заслаць запіс электроннай поштай для разгляду журы. Тое адбярэ найлепшыя запісы працы і па выніках галасаваньня ў інтэрнэце вызначыць пераможцаў.
Запісваць камэнтары можна па-беларуску ці па-расейску. Цалкам умовы конкурсу тут.